Фота firestock.ru.

Згодна з рашэннем Вілейскага райвыканкама, галоўную ялінку ў горадзе паставяць на цэнтральнай плошчы да 10 снежня.

Традыцыйна яшчэ некалькі святочных дрэў з’явяцца ў мікрараёнах горада: у Макаўі, на «Зеніце», у Чыркаве, Воўкаўшчыне, на Касманаўтаў, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Нагадаем, што кірмашы, дзе можна будзе набыць навагодняе дрэва, запрацуюць прыкладна ад 20 снежня.

 

• Текст доступен на языке: Русский