Фота ТАСС.

Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аднагалосна прыняў рэкамендацыю камітэта арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) статусу адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага кодэкса. Пра гэта паведамляе прэс-служба WADA.

– Рэкамендацыя камітэта па адпаведнасці была адобрана аднагалосна, – сказана ў паведамленні.

Такім чынам, Расія на чатыры гады пазбаўляецца права прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне, спартсмены краіны не змогуць выступаць на Алімпіядах і сусветных першынствах пад нацыянальным сцягам.

Таксама выканкам WADA ўвёў чатырохгадовую забарону на наведванне міжнародных спартыўных мерапрыемстваў расійскімі дзяржслужачымі і кіраўніцтвам Алімпійскага камітэта Расіі (ОКР) і Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР).