Пажар здарыўся ў Вілейцы, на вуліцы Стаўкі, 6 снежня, каля 21.00.
Калі на месца здарэння прыехала першае падраздзяленне выратавальнікаў, з-пад даху двухпавярховага цаглянага дома ішоў дым. Як стала вядома, гарэла памяшканне на другім паверсе.
У выніку згарэў кавалак столі плошчай два на два метры, часткова пашкоджаная маёмасць і закураныя сцены.
Па словах галоўнага спецыяліста Вілейскага РАНС Дзяніса Гаўрышчука, верагоднай прычынай стала кароткае замыканне.
Гаспадары не пацярпелі. Яны своечасова выйшлі з дома і выклікалі выратавальнікаў.
• Текст доступен на языке: Русский