Фота ТАСС.

Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў памёр у Мюнхене на 84-м годзе.

Па дадзеных тэлеканала РЕН ТВ, Лужкоў памёр у Германіі, у адной з клінік Мюнхена, дзе яму праводзілі аперацыю на сэрцы.

Лужкоў займаў пасаду мэра Масквы з 1992-га па 2010 год. У верасні 2010-га яго адхілілі ад пасады ўказам прэзідэнта з фармулёўкай «у сувязі са стратай даверу».

Лужкоў неаднаразова бываў у Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский