Рэканструкцыя аўтавакзала. Фота Міхася Куляша.

Пра гэта mlyn.by расказаў генеральны дырэктар «Мінаблаўтатранс» Уладзімір Федаровіч.

Па яго словах, у снежні пасля рэканструкцыі плануюць адкрыць вакзал у Вілейцы. Усе сакрэты аб тым, якім аб’ект стаў пасля абнаўлення, гендырэктар «Мінаблаўтатранс» раскрываць не стаў.

Аднак удакладніў, што пляцоўка, дзе знаходзіцца чыгуначны і аўтобусны вакзал, атрымалася сучаснай і галоўнае – зручнай для пасажыраў.

Каштарысны кошт гэтага інвестпраекта склаў прыкладна два з паловай мільёны рублёў.