Пераможцы Аліна Таргонская і Іван Ламака. Фота з сайта Вілейскага райвыканкама.

Конкурс ладзілі днямі ў Дзяржынску. Удзельнікаў было больш за дзвесце.

Дыпломам у намінацыі «Выкананне на музычных інструментах» узнагародзілі інстументальны ансамбль «Лыжкары» Вілейскай школы-інтэрната. А ў намінацыі «Прыкладная мастацкая і выяўленчая творчасць» перамог вучань школы-інтэрната Кірыл Грабцэвіч, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Аліну Тарагонскую і Івана Ламака адзначылі дыпломамі ў намінацыі «Прыкладная мастацкая творчасць».

• Текст доступен на языке: Русский