10 снежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвэнцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

На плошчы Якуба Коласа актывісткі расставілі 36 пар абутку, які яны сабралі за дзень праз суполку ў Facebook. Да кожнай прымацаваная бірка. Напрыклад, на адной з дзіцячых пар на бірцы напісана: «Задушыў провадам ад зараднай прылады пасля ўдару малатком па галаве». На жаночай – «Жанчына, 72 гады. Памерла ад страты крыві пасля ўдару ў шыю нажом. Удар нанёс сын». Акцыя прысвечаная глабальнай кампаніі супраць хатняга гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчатак.

Сёлета лозунг кампаніі — «Расфарбуй свет у аранжавы колер. Пакаленне роўнасці выступае супраць згвалтаванняў». Таму валянцёры пафарбавалі абутак у аранжавы.

Туфлі сімвалізуюць ахвяр, пацярпелых ад хатняга гвалту. Сёлета ад хатняга гвалту ў Беларусі загінулі 55 чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский