Фота gorod.lv.

49-гадовая жыхарка Браслава разам з невядомай асобай з чэрвеня па жнівень 2016 года прапаноўвала 27-гадовай беларусцы сістэматычна аказваць сэксуальныя паслугі ў Польшчы, паведамляе Следчы камітэт.

Атрымаўшы згоду жанчыны, абвінавачаная дапамагала ёй выехаць у суседнюю дзяржаву для занятку прастытуцыяй. За паслугі браслаўчанка брала 50% ад заробку дзяўчыны.

Такую ж схему яна хацела пракруціць сёлета з мая па ліпень з іншай беларускай, але яе затрымалі праваахоўнікі. Жанчыне прад’яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе ўжо ўзялі пад варту.

 

• Текст доступен на языке: Русский