Фота minpravo.by.

На мінулым тыдні Мінскі абласны цэнтр гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праверыў 947 аб’ектаў Міншчыны. Парушэнні знайшлі на 308. У гэтым спісе ёсць і некаторыя прадпрыемствы рэгіёна.

Асноўнымі паказчыкамі сталі засмечанасць тэрыторый, няправільнае ўтрыманне пляцовак са смеццевымі кантэйнерамі і іншыя парушэнні.

Спецыялісты знайшлі парушэнні на сельгаспрадпрыемствах «Стайкі», што на Вілейшчыне, і «Сакаўшчына-Агра» на Валожыншчыне.

Праблемы ў дварах былі ў Валожынскім жылкамунгасе і ў «Камунальніку» Маладзечанскага раёна, а таксама на прадпрыемстве «Палітгандлькансалт» на Маладзечаншчыне.

Вынікам праверкі сталі штрафы, рэкамендацыі, інфармацыйныя пісьмы.

 

• Текст доступен на языке: Русский