Фота youtube.com.

Ладзіць дабрачынную акцыю сацыяльнае грамадскае аб’яднанне бацькоў Маладзечаншчыны «Бумеранг дабра».

Акцыя накіраваная на дапамогу дзецям-сіротам і дзецям з інваліднасцю. На першым паверсе ГЦ «Спадарожнік-2» усталююць навагоднюю ялінку. Яе ўпрыгожаць паштоўкамі з дзіцячымі жаданнямі.

Кожны ахвотны зможа выбраць любую паштоўку, запоўніць анкету і набыць падарунак. Затым на месцы паштоўкі з лістом Дзеду Марозу размесцяць ёлачнае ўпрыгожванне з сапраўдным імем выканаўцы дзіцячага жадання, ад якога набыты падарунак. Акцыя будзе доўжыцца да 6 студзеня.

• Текст доступен на языке: Русский