Так выглядала ялінка ў Вілейцы тры гады таму. Фота архіва "РГ".

Штучнае дрэва на плошчы ставяць упершыню. Да гэтага ўвесь час ялінкі былі жывымі.

Даўжыня дрэва – 13 метраў. Упрыгожаць ялінку новымі цацкамі і гірляндамі, паведамляюць у Вілейскім ЖКГ. Нагадаем, што 28 снежня ля ялінкі зладзяць шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. А набыць жывыя дрэвы ў Маладзечне і Вілейцы можна будзе на ёлачных кірмашах ад 20 снежня.

А яшчэ тры гады таму мы сабралі ўсё ялінкі ў рэгіёне. Як яны выглядалі, можна паглядзець тут.