Фота astroromantics.by.

Калі пашанцуе з надвор’ем, то беларусы змогуць пабачыць адзін з наймагутных метэорных патокаў года – Гемініды. Пра гэта паведамляе супольнасць «ASTROBEAL TEAM» у «Укантакце».

Сваю назву метэорны паток атрымаў з лацінскай назвы сузор’я Блізняты (Gemini). Менавіта ў гэтым сузор’і знаходзіцца Радыянт патоку – вобласць, з якой як бы вылятаюць метэоры.

Паток Гемініды назіраецца штогод ад 4 снежня па 17 снежня. Максімум яго дзеянняў сёлета наступіць у ноч з 12 на 13 снежня. У гэты час жыхары Зямлі могуць назіраць да 120 метэораў за адну гадзіну.

Лепшыя ўмовы для назірання за Гемініды ў Беларусі наступяць бліжэй да паўночы, калі над усходнім гарызонтам ззяюць блізняты. Адразу пасля паўночы сузор’е падымаецца дастаткова высока над гарызонтам і праходзіць блізка да зеніту, што дазваляе назіраць метэорны паток ва ўсёй яго прыгажосці.

Пасля Гемініды прыйдзе час метэорных патокаў Урсіды і Квадрантыды. Максімум дзеянняў метэорнага патоку Урсіды з дзясяткам назіраных метэораў у гадзіну наступіць 22 снежня, а максімум дзеянняў метэорнага патоку Квадрантыды – 4 студзеня 2020 года.

• Текст доступен на языке: Русский