Знойдзены ровар. Фота забяспечанае Юліяй Крук.

У РАУС Маладзечна  звярнулася 35-гадовая мясцовая жыхарка з заявай аб крадзяжы з пад’езда горнага ровара коштам трыста рублёў.

Міліцыя выехала на месца. Пацярпелая патлумачыла, што двума гадзінамі раней пакінула ровар у тамбуры на першым паверсе шматкватэрнага дома, дзе жыве. Вярнуўшыся, гаспадары не знайшлі ровар і звярнуліся ў міліцыю. Як высветлілася, горнік не быў прышпілены супрацьугонным тросам.

Праз пару гадзін паблізу дома №6 па вуліцы Віленскай міліцыянеры заўважылі 44-гадовага гараджаніна. Мужчына на ровары ехаў па краі праезжай часткі, віляючы з боку ў бок, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС.

Паводзіны невядомага насцярожылі міліцыянераў. Яны пайшлі за раварыстам, які паспрабаваў звярнуць у двары і схавацца. Але ў яго не атрымалася.

Ровар быў падобны да таго, што скралі ў жанчыны. А мужчына, які быў у стане  алкагольнага ап’янення, сцвярджаў, што ровар належыць яго сыну.

Падазронага затрымалі і даставілі для разбору ў Маладзечанскі РАУС.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што менавіта гэты ровар ровар скралі з пад’езда па вуліцы Ясінскага. Падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Сышчыкі ўстанавілі, што раней мужчына ўжо  яшчэ адно падобнае злачынства. У канцы кастрычніка ён пранік у пад’езд шматкватэрнага дома па вуліцы Вольнай і скраў прышпілены ровар. Потым яго прадаў, бо патрэбныя былі грошы на выпіўку.

Скрадзены ровар вярнулі законнаму ўладальніку. Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».

Маладзечанскі РАУС у чарговы раз нагадвае грамадзянам, што не варта пакідаць ровары ў пад’ездах, на рынках, ля крамаў, каля дзіцячых пляцовак. Для паркоўкі неабходна выбіраць месца, абсталяванае камерамі відэаназірання, альбо добра асветленыя ўчасткі. Абавязкова выкарыстоўвайце спецыяльныя замкі або тросы.

А яшчэ сфатаграфуйце свой ровар. Гэта дапаможа хутчэй знайсці яго, калі ровар раптам знікне.

• Текст доступен на языке: Русский