12 снежня ў Маладзечанскім раёне правядуць следчы эксперымент. Часова абмежуюць рух ад 18 да 19 гадзін у вёсцы Цюрлі Маладзечанскага раёна.

Нагадаем, аварыя адбылася 18 лістапада каля 7.30. 25-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна на аўтамабілі «Опель Астра» рухаючыся па крайняй правай паласе ў напрамку горада. Каля дома №5 па вуліцы Маладзечанскай ён збіў мужчыну, які пераходзіў праезную частку па пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху транспарту. 61-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго забралі ў бальніцу, дзе ён памёр.

У сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў рух усіх відаў транспартных сродкаў у напрамку Маладзечна на паказаным участку будзе часова абмежаваны.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе загадзя планаваць час і маршрут паездак, каб не патрапіць у затор.

• Текст доступен на языке: Русский