На гэты раз галоўны сімвал навагодніх святаў нават не давезлі да плошчы Свабоды.

З фатаграфій, апублікаваных мясцовым выданнем «Полацкі веснік» у сваёй суполцы, вынікае, што дрэва звалілася з лесавоза ля Чырвонага моста насупраць дзіцячай паліклінікі – за некалькі соцень метраў да плошчы Свабоды, традыцыйнага месца ўстаноўкі. Утварыўся затор.

Фота: «Полацкі веснік»

Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава пацвердзіла гэтую інфармацыю парталу gorod214.by. Па яе словах, прымаюцца меры, каб ёлка ўсё-ткі патрапіла на месца.

Фота: «Полацкі веснік»

Нагадаем, у 2015 годзе ў Полацку на плошчы Свабоды павалілася ўжо ўстаноўленая і ўпрыгожаная навагодняя ёлка. А летась дрэва пашкодзілі пры транспартаванні – прыйшлося ехаць па новае.

Фота з сацсетак.

 

• Текст доступен на языке: Русский