Фота wellana.ru.

Гэта Дыяна Рабкоўская. Дзяўчына вучыцца ў Вілейскім каледжы на цырульніка. Дзяўчына зяняла трэцяе месца пасля суперніц з Барысава і Узды.

На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства заданне складалася з трох модуляў.

У модулі А ўдзельнікам неабходна было выканаць салонную модную жаночую стрыжку з афарбоўваннем. Канчатковы вобраз мадэляў адпавядаў тэндэнцыям сучаснай жаночай стрыжкі і афарбоўвання, індывідуальным асаблівасцям мадэлі, а таксама падыходзіў па стылі да яе вопратцы, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

У модулі В канкурсанткі стваралі вобраз нявесты, адлюстроўваючы модныя тэндэнцыі вясельнай індустрыі.

Заданне модуля С складалася з выканання мужчынскай сучаснай стрыжкі.

Агульны час выканання конкурснага задання – 5 гадзін 30 хвілін.