Фота rgazeta.by.

У Беларусі хочуць павялічыць базавую велічыню да 27 рублёў. Мінфін падрыхтаваў адпаведную пастанову ўрада, цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Пра гэта FINANCE.TUT.BY паведамілі ў Мінфіне.

Павелічэнне базавай велічыні, як чакаецца, адбудзецца ад 1 студзеня 2020 года. У апошні раз яе падвышалі ад 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рублёў), а да гэтага – з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рублёў).

З ростам базавай павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.

Базавая велічыня – гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасьць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных дабротаў.

• Текст доступен на языке: Русский