Фота wikipedia.org.

Цела 29-гадовага мужчыны знайшлі ў Мінску ў раёне вуліцы Прытыцкага, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская.

Мужчына быў знойдзены павешаным. “Сёння каля 8.30 у раёне лесапалосы паблізу вуліцы Прытыцкага было знойдзена цела 29-гадовага хлопца. Працавала следча-аператыўная група, прызначана судова-медыцынская экспертыза”, – распавяла Кацярына Гарлінская.

Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць не носіць крымінальнага характару.

• Текст доступен на языке: Русский