Фота zakoptili.ru.

11 снежня каля пяці вечара ў аператыўна-дзяжурную службу Вілейскага РАУС паведамлі, што спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі ў краме УП «Рамонак» па вуліцы Гагарына.

Супрацоўнікі Вілейскага аддзела Дэпартамента аховы аператыўна прыбылі на месца здарэння і на выхадзе з крамы затрымалі мясцовага жыхара. 46-гадовага вілейчука.

Устанавілі, што мужчына ў стане алкагольнага ап’янення спрабаваў у краме адкрыта скрасці прадукты і спіртное, паведаміў карэспандэнту намеснік начальніка па кадрах і ідэалагічнай працы Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Аднак зрабіць гэтага ён не змог, яго затрымала прадавец і вырвала пакет з прадуктамі ў яго з рук.

Тады парушальнік адкрыта ўзяў палову наразнога батона і адну скумбрыю і, не выходзячы з крамы, стаў есці.

• Текст доступен на языке: Русский