Фота pinterest.com.

Здарэнне адбылося раніцай 12 снежня.

Па папярэдняй інфармацыі, загарэўся тэлевізар у фае на другім паверсе.

Калі на месца прыехалі пажарныя, шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні медыцынскай установы.

Работнікі эвакуявалі 51 пацыента да таго, як прыехалі выратавальнікі.

Падчас разведкі выратавальнікі знайшлі загінулага мужчыну – 66-гадовага пацыента бальніцы. Яшчэ адну пацыентку – 80-гадовую жанчыну спецыялісты вынеслі на паветра.

Але па апошняй інфармацыі МНС, жанчына таксама памерла ў бальніцы праз некалькі гадзін.

Выратавальнікі не дапусцілі распаўсюджання пажару за межы фае. Эвакуяваных часова размясцілі ў суседнім будынку. Аператыўна-следчая група высвятляе абставіны.

• Текст доступен на языке: Русский