Сёння раніцай у Смаргонскім раёне ў Гродзенскай абласной псіхіятрычнай лякарні «Жодзішкі» загарэўся тэлевізар у фае на другім паверсе. Пажар хутка перакінуўся на сцены і столь будынка.
Чытайце яшчэ: На пажары псіхдыспансера ў Жодзішках загінулі два пацыенты (Абноўлена, Відэа)
Дзяжурная змена доктараў і медсясцёр выклікала падраздзяленне МНС і прыступіла да эвакуацыі пацыентаў. Да прыбыцця ратавальнікаў практычна ўсіх пацыентаў вывялі з зоны пажару. Аднак два пацыенты загінулі.
На месцы пажару зараз знаходзяцца міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Краткова.
Міністэрствам аховы здароўя ў дадзены момант прымаюцца меры па перакладзе пацыентаў у іншыя ўстановы аховы здароўя краіны для аказання ім неабходнай медыцынскай дапамогі.
Так, 25 пацыентаў ўжо выехалі ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя Гродзенскай вобласці – у Гродзенскі абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія», абласную псіханеўралагічнага бальніцу «Астроўля». Вырашаецца пытанне па астатніх пацыентах.
• Текст доступен на языке: Русский