Фота russian7.ru.

У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Вілейскім раёне, магчыма, мядзведзь напаў на жанчыну.

Каб спраўдзіць звесткі, мы звязаліся з Вілейскім доследным лясгасам. Тут спецыялісты паведамілі, што падобнага здарэння ў Вілейскім раёне не было. Па словах работнікаў, выпадак быў у суседнім з Вілейшчынай, Лагойскім раёне.