Кіроўца «Сітраена» ўрэзаўся ў маршрутны аўтобус. Міліцыя шукае сведкаў і відавочцаў

Міліцыя шукае сведкаў і відавочцаў ДТЗ, якое здарылася два тыдні таму.

30 лістапада каля 8:20 кіроўца на «Сітраен джампер» па вуліцы Савецкая ў Палачанах выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ.

У выніку абодва кіроўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння, а таксама пасажыраў аўтобуса, які рухаўся па маршруце «Маладзечна – Падлесная» звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: г. Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1-15 або па тэл. 74-53-46, 74-53-43, + 375-29-960-91-22 альбо па тэл. 102.