Сяргей Гелда. Фота забяспечанае Юліяй Крук.

У Маладзечанскім РАУС на афіцэрскім сходзе намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама, палкоўнік міліцыі Раман Раманчук прадставіў прызначанага зампаліта падпалкоўніка міліцыі. Гэта Сяргея Гелда.

Падпалкоўнік міліцыі Сяргей Аляксандравіч Гелда нарадзіўся 15 сакавіка
1984 года ў Расіі, у пасёлку Чарнігаўка Прыморскага края. Мае вышэйшую адукацыю.

У 2001 годзе – курсант Мінскага вышэйшага каледжа МУС Рэспублікі Беларусь, у 2003 годзе – курсант Акадэміі МУС. Службу ў органах унутраных спраў пачаў участковым
інспектарам міліцыі Валожынскага РАУС.

Ад 2005 па 2010 год праходзіў службу на пасадзе эксперта экспертна-крыміналістычнай групы. У ліпені 2010 года Сяргея Гелду для далейшага праходжання службы перавялі ў Маладзечанскі РАУС. Тут ён працаваў старэйшым інжынерам (па інфармацыйных тэхналогіях) групы сувязі, затым – старшым інспектарам групы
кадраў.

У 2015 годзе працягнуў службу ў Валожынскім райаддзеле на пасадзе намесніка
начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Ранейшы намеснік начальніка Уладзімір Васількоў пайшоў на пенсію ў верасні.

• Текст доступен на языке: Русский