Фота ru.delfi.lt.

Парламент Літвы вырашыў знізіць прызыўны ўзрост. З 1 студзеня 2020 года гэта будзе 18-23 гады замест 19-26 гадоў, што дзейнічае цяпер, піша Delfi.

За гэтыя папраўкі да закона аб закліку галасавалі 88 дэпутатаў, устрымаўся 1.

Ініцыятары прапановы сказалі, што прызыўнікам старэйшага ўзросту служба ў арміі наносіць непрапарцыйна вялікія страты (у іх бываюць сям’і, яны працуюць або жывуць за мяжой).