Івянец на карціне мастака Ксаверыя Сухоцкага.

15 снежня ў Івянцы адкрыюць рэтра-выставы малюнкаў Ксаверыя Сухоцкага.

Крыху наіўныя, гэтыя малюнкі мастака-аматара каштоўныя тым, што перадаюць дух страчанага даваеннага свету Івянца і Налібоцкай пушчы, і ў гэтым сэнсе для многіх могуць стаць сапраўднай сенсацыяй.

Адкрыццё адбудзецца ў Доме Польскім ў Івянцы, афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё – 15 снежня а 13-й гадзіне.