Гаспадаром Новага года будзе Белы Металічны Пацук. Гэты хітры і прагматычны сімвал зменіць Свінню.

У сваю сілу год увойдзе 25 студзеня.

Якім будзе год Пацука

Па ўсходніх вераваннях, менавіта Пацук першы прыйшоў да Буды, і таму стаў першым знакам календара. Але першынство ён атрымаў не сумленна. Прыехаў на спіне Быка, а ў апошні момант скочыў перад ім.

Так што гаспадар 2020 года – няпросты, прагматычны, хітры. Да таго ж 2020 – высакосны год. Гэта значыць, народжаныя 29 лютага нарэшце справяць дзень нараджэння. А ўсім варта памятаць, чаго лепш не рабіць у такі год.

Калі магчыма, варта перанесці пачатак важных спраў на іншы перыяд – будаўніцтва дома або адкрыццё бізнесу, калі вы верыце ў забабоны. Лічыцца, што ў высакосныя гады часцей адбываюцца прыродныя катастрофы – лясныя пажары, землятрусы.

Пацукі – вельмі разумныя жывёлы, здольныя выжыць у любых умовах.

Таму ў свой год гаспадыня будзе патрабаваць кемлівасці, умення і рашучасці думаць і дзейнічаць нестандартна. Гэта год для смелых і амбіцыйных людзей.

Колер Пацука ў будучым годзе – белы. Гэта будзе патрабаваць справядлівасці і шчырасці. Рызыкуйце і дзейнічайце з разлікам і здаровым сэнсам. Удача будзе спрыяць тым, хто цэніць сяброўства і дамашнюю ўтульнасць.

Белы Пацук будзе Металічны, і гэта абароніць нас ад небяспекі высакоснага года.

Як пазбегнуць небяспекі высакоснага года

Усіх складанасцяў можна пазбегнуць, калі пастарацца выконваць наступныя рэкамендацыі.

Пастарайцеся пазбягаць рэзкіх перамен у жыцці.

Набываць жыллё, мяняць працу, пачынаць сваю справу, купляць або прадаваць жывёл лепш у іншы год. Калі магчыма перанесці вяселле або вянчанне на іншы час, лепш так і зрабіць. А калі народзіцца дзіця, бярыце ў хросныя сваякоў па крыві.

Таксама варта менш часу праводзіць з людзьмі, якіх можна назваць энергетычнымі вампірамі. Будзьце пільныя, каб не трапіць на нядобрасумленных кліентаў.

Народжаныя ў год Пацука

Гады Пацука: 1924 – Драўляны Пацук, 1936 – Вогненны Пацук, 1948 – Земляны Пацук, 1960 – Металічны Пацук, 1972 – Вадзяны Пацук, 1984 – Драўляны Пацук, 1996 – Вогненны Пацук, 2008 – Земляны Пацук.

Тыя, хто нарадзіўся ў год Пацука, – таленавітыя і багатыя на харызму людзі. Яны красамоўныя, абаяльныя і пачуццёвыя. Карацей, уражанне ад іх – поўная супрацьлегласць уражанню ад рэальных пацучкоў у большасці людзей.

У Пацукоў выдатна развітая інтуіцыя, маюць багатае ўяўленне і развітую назіральнасць.

Яны ўмеюць выдатна выкарыстоўваць магчымасці. Надзвычай цікаўныя, гатовы паспрабаваць сілы ў чым заўгодна і дабіцца поспеху.

Пацукі не імкнуцца да лідарства, яны разумеюць, што гэта не самы лепшы для іх варыянт. Але свае мэты яны ўвасабляюць выдатна іншымі шляхамі. Гэта добрыя людзі, але іншым можа падавацца, што яны не зусім ветлівыя. Любяць Пацукі позна класціся спаць і позна прачынацца.

Вы актыўныя, любіце фізічныя нагрузкі – гэта добра ўмацоўвае здароўе. У стрэсавых сітуацыях лепш за ўсё пайсці прагуляцца.

Чым варта займацца Пацукам

Вы надзвычай праніклівыя і дальнабачныя. А цвярозы рацыянальны падыход да спраў дазволіць пазбавіцца ад лішніх клопатаў. Вы асцярожна і адказна ставіцеся да працы.

Найлепш атрымаецца паказаць свае якасці на пазіцыях адміністратара, прадпрымальніка, вядучага, музыканта, юрыста, навуковага супрацоўніка, кіроўцы.

Вам важна падтрымліваць адносіны з самымі рознымі людзьмі. Але па-сапраўднаму зблізіцца вам няпроста. Вы лёгка пачынаеце адносіны, але таксама лёгка і заканчваеце іх. Найлепш Пацукі сумяшчаюцца з Быком, Драконам і Трусам. Найменш удалае спалучэнне з Канём і Пеўнем.

Вядомыя людзі, народжаныя ў год Пацука

Пятро Бітэль, Максім Танк, Васіль Быкаў, Юры Зісер, Міхась Казлоўскі, Віктар Шніп.

Шэкспір, Моцарт, Эміль Заля, Луі Амстранг, Жуль Вэрн, Чэрчыль, каралева Лізавета.

Што чакае Пацука ў 2020

У новым годзе прадстаўнікоў знака чакае поспех у кар’еры. Вы атрымаеце шмат магчымасцяў, каб годна паказаць сябе. Важна скарыстацца імі.

Грашовыя прыбыткі ў большым і меншым памерах чакаюць вас цягам усяго года. Магчымыя прэміі на працы, выйгрышы ў латарэі.

Што тычыцца кахання, то знайсці спадарожніка жыцця малаверагодна. Сур’ёзныя любоўныя захапленні могуць напаткаць вас напрыканцы года. Калі ж у вас ужо ёсць адносіны, старайцеся пазбягаць спрэчак.

Са здароўем не павінна быць сур’ёзных праблем. Але і запускаць яго не трэба.

Новы 2020 год прынясе поспех і ўдачу, але не губляйце галавы, і да справы падыходзьце з цвярозым розумам.

• Текст доступен на языке: Русский