Ілюстрацыйнае фота petstime.ru.

У Брэсцкую абласную бальніцу трапіў 25-гадовы мужчына з дыягназам «Укушаная рана палавога члена».

26 кастрычніка гэты малады чалавек ішоў насупраць прыпынку грамадскага транспарту «Колератрон» з боку вуліцы Суворава. Там на яго напаў і ўкусіў у пахвіну сабака пароды пітбультэр’ер. Дактары вымушаныя былі накласці шво.

Як паведамляе міліцыя, выяўленыя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных, па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя (арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Міліцыя за паўтара месяца не здолела знайсці сабаку, напэўна, ён не зарэгістраваны, піша Віртуальны Брэст.