На фота Ліза Матрас.

У літоўскім Каўнасе прайшоў чэмпіянат Еўропы па класічным паўэрліфцінгу. У спартыўным свяце, які сабраў мацнейшых атлетаў еўрапейскага кантынента, прынялі ўдзел тры прадстаўнікі ашмянскай спартыўна-атлетычнага клуба «Аякс».

У вагавой катэгорыі да 43 кілаграмаў сярод дзяўчат да 18 гадоў выступіла ашмянка Лізавета Матарас. Яна заваявала сярэбраны медаль у трохбор’і, саступіўшы саперніцы ўсяго толькі 500 грамаў. Таксама ў скарбонцы ў ашмянскай спартсменкі два малыя залатыя медалі: у станавы цязе і прысяданні са штангай і бронза – у жыме штангі лежачы. На еўрапейскім памосце юная спартсменка ўстанавіла два рэкорды Еўропы, перавысіўшы ранейшае дасягненне на цэлых 10 кг.

Па суме трох практыкаванняў атлетка выканала нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь, стаўшы самым маладым майстрам спорту, які пражывае у Ашмянах.

Арцём Салаўеў. Фота osh.by.

Вагавую катэгорыю да 66 кг сярод юніёраў (да 23 кг) прадставіў Арцём Савельеў. Ён заваяваў срэбра ў жыме штангі лежачы, залатыя медалі ў прысяданні са штангай і ў трохбор’і. Таксама Арцём усталяваў два еўрапейскія рэкорды.

У адкрытай катэгорыі сярод мужчын у вазе да 83 кг на памост выйшаў тытулаваны спартсмен Яўген Каўцэвіч. Па суме трох практыкаванняў ён заняў дзесятае месца.

– Спаборніцтвы для нашых хлопцаў прайшлі паспяхова, – адзначыў старшы трэнер беларускай каманды Міхаіл Станкевіч. – Вынік важкі: сем медалёў еўрапейскай значнасці, чатыры рэкорду Еўропы, высокі тытул «Майстар спорту».