Нацбанк зацвердзіў пералік памятных манет, што плануюцца выпусціць у 2020 годзе.

У спісе – манета, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца-пейзажыста Фердынанда Рушчыца.

 

Фердынанд Рушчыц нарадзіўся ў 1870 годзе ў вёсцы Багданава пад Ашмянамі. Цяпер гэта Валожыншчына. Беларускі і польскі жывапісец, графік, сцэнограф.

Ладзіў шмат выстаў.  Быў дэканам аднаго з факультэтаў ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1935 годзе па распараджэнні прэзідэнта Польшчы Ігнація Масціцкага атрымаў званне ганаровага прафесара Універсітэта Стэфана Баторыя. У гэтым жа годзе Рушчыц сур’ёзна захварэў. Ён не мог гаварыць і пісаць правай рукой. Пераехаў у Багданава, пакінуў грамадскую дзейнасць, але працягваў маляваць.

Памёр і пахаваны ў Багданаве ў 1936 годзе.