Трэці год запар выпечка астравецкіх пекараў атрымлівае самую высокую ацэнку экспертаў рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2019».
Сёлета агляд праходзіў па 16 намінацыях. Астраўчане адправілі дзесяць узораў выпечкі – і дзевяць з іх атрымалі ўзнагароды. Хлеб «Раманаўскі з семкамі» ўзяў «срэбра». А «золатам» адзначылі два батоны, багет, рулецікі з павідлам і дражжавы, булачку, а таксама прысмакі мучныя «Аўсяныя». Галоўную ўзнагароду – гран-пры конкурсу – заваяваў пірог «Макавы цвет», паведамляюць у Астравецкім райвыканкаме.