Фота пасля адной з сённяшніх аварый.

Раніцай 16 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу Вілейскага РАУС з розніцай у пяць хвілін паспупіла два паведамленні аб аварыях.

У абодвух дарожна-транспартных здарэннях людзі не пацярпелі, аўтамабілі атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Пра здарэнне паведаміў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў. Адной з прычын ДТЗ стала няправільная ацэнка дарожнай сітуацыі. Кіроўцы не ўлічылі, што утварылася галаледзіца.

Ад 1 снежня да 1 сакавіка на аўтамабілях абавязкова павінны быць зімовыя шыны. Іх ставяць на ўсіх колах транспарту, вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за чатыры мм.

За невыкарыстанне зімовых шын прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам да 0,5 базавых велічынь. Калі вышыня малюнка пратэктара меншая за чатыры мм, штраф складзе да адной базавай велічыні. Паўторнае падобнае парушэнне цягам года караецца штрафам ад дзвюх да пяці базавых велічынь.

Але недастаткова толькі замяніць шыны. Трэба і самім кіроўцам перайсці на зімовы стыль кіравання. Выбірайце бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам тэмпературы паветра і стана дарогі, адмоўцеся ад рызыкаваных манёўраў.

• Текст доступен на языке: Русский