Археалагічныя работы ў Гальшанах працягваюцца, паведамляе археолаг Яўген Уласавец на сваёй старонцы ў Facebook.

Чытайце яшчэ: Побач з замкам у Гальшанах бульдозеры разбурылі магільнік 700-гадовай даўніны

– Жаночыя пахавання прыемна здзіўляюць сваім інвентаром. Асабліва парадавалі нож у арнаментаваных бронзай ножнах і срэбны пярсцёнак. Абследаванне адвальных куч ад будаўнічай тэхнікі прынесла адначасова і галоўны сюрпрыз, і галоўнае расчараванне, – піша Уласавец.

Сюрпрызам з’яўляецца знаходка абпечаных ў агні прадметаў (наверша ад меча, фрагмент шыйнай грыўні і фібула), якія сведчаць аб наяўнасці на тэрыторыі могільніка больш ранніх пахаванняў па абраду крэмацыі, якая была распаўсюджаная ў гэтым рэгіёне да хрышчэння Літвы вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам у 1387 годзе.

А расчараванне выклікана тым, што стратыграфічная гэтыя пахаванні з крэмацыяй размяшчаюцца над пазнейшымі інгумацыі і ў выніку работ цяжкай будаўнічай тэхнікі яны цалкам знішчаны.

Фотаздымкі са старонцы Facebook Яўгена Уласаўца.