Фота abw.by.

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду па пытаннях прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтая важная тэма датычыцца і хвалюе ўсіх грамадзян. «Ці ў поўнай меры ў гэтай працы забяспечваецца справядлівасць, пра якую мы часта кажам і якая так запатрабавана нашым насельніцтвам?» — спытаў ён.

Паводле слоў кіраўніка краіны, за дзесяць гадоў колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў павялічылася амаль у два разы. Пры гэтым толькі за няпоўныя пяць гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, за здзяйсненне якіх да адказнасці прыцягнутыя каля 3,5 млн грамадзян — больш за 50% усяго працаздольнага насельніцтва.

«Нам трэба разабрацца, што стаіць за гэтымі звесткамі, і, натуральна, прыняць меры», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

— Мяркую, так званыя «лісты шчасця» ад ДАІ хоць аднойчы атрымліваў практычна кожны, хто сядзеў за рулём. Разам з тым фотафіксацыя 7 гадоў таму была ўведзена для таго, каб навесці парадак на дарозе. А не загнаць усіх пагалоўна кіроўцаў у разрад злосных парушальнікаў закона. Тым больш што нярэдка парушэнні абумоўлены перагружанасцю дарог, адсутнасцю дастатковай колькасці парковачных месцаў і іншымі аб’ектыўнымі прычынамі.

«На чалавека нельга вешаць ярлык правапарушальніка ў сітуацыі, калі не створана магчымасць для нармальнага руху. Таму нам трэба разгрузіць участкі дарог, на якіх фіксуецца найбольшая колькасць правапарушэнняў. Павялічыць з улікам рэальнай запатрабаванасці колькасць парковачных месцаў, ставіць знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць руху менавіта там, дзе гэта аб’ектыўна неабходна», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што яму дакладваюць пра невыкананне раней дадзеных даручэнняў.

— Гэта, Наталля Іванаўна, (Качанава, старшыня Савета Рэспублікі) Недапушчальна, калі не выконваюцца даручэнні прэзідэнта. Падніміце мае даручэнні па кальцавой дарозе — першай і другой. І праверце, выкананы яны ці не. Там, дзе я перамяшчаюся, выкананы. Хуткасць руху была павялічана і гэтак далей. Там, дзе я нібыта радзей на кальцавой дарозе бываю, усё так і засталося. Знайдзіце вінаватых і звольніце з займаных пасадаў, — дадае sb.by.

• Текст доступен на языке: Русский