Міліцыя шукае 49-гадовага Яўгена Фурмана.

У аператыўна-дзяжурную службу звярнулася 54-гадовая гараджанка. Жанчына распавяла, што 49-гадовы муж у канцы жніўня з’ехаў працаваць у Польшчу. З роднымі кантактаваў праз Viber.

Па словах жонкі, мужчына знаходзіўся ў горадзе Чэлядзь. Апошні раз выходзіў на сувязь 27 лістапада, пасля чаго знік. Да цяперашняга часу месцазнаходжанне маладзечанца невядомае.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 48-50 гадоў, рост каля 172 сантыметраў, мажны. Смуглы твар, блакітныя вочы, кароткія чорныя з сівізной валасы. Памер абутку 42-43.

Асаблівыя прыкметы: на пераноссі – невялікі шнар ад удару. На левым плячы –  татуіроўка ў выглядзе галін, на правай лапатцы – у выглядзе знакаў.

Калі ехаў у Польшчу, быў апрануты ў бэжавую майку, бэжавыя шорты ніжэй за калена з бакавымі кішэнямі, белыя шкарпэткі і светла-шэрыя красоўкі, расказалі ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8(029)753-99-40, 8(0176)77-16-56 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі на лінію «102».

 

• Текст доступен на языке: Русский