Фота pixabay.com.

Плануюць, што вясной 2020 года на паліцах магазінаў Мінскай вобласці з’явяцца арганічныя прадукты айчыннага вытворцы.

Гэта значыць, прадукцыя сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, вырашчаная без хімічных угнаенняў і сродкаў абароны, рэгулятараў росту і ГМА. Адпаведныя тавары будуць маркіравацца знакам  «Арганічны прадукт». Перад атрыманнем сертыфіката прадпрыемствы павінны прайсці «пераходны перыяд».

– Гэта перыяд, пры якім вырабляецца прадукцыя па ўсіх правілах арганічнай вытворчасці, але ў гэты перыяд прадукцыя не лічыцца арганічнай. Гэта зроблена для таго, каб выключыць уплыў папярэдняй вытворчай дзейнасці на тых пляцоўках, на якіх вырабляецца арганічны прадукт, – патлумачыла Алена Булавіна, начальнік аддзела Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі.

Дарэчы, сертыфікацыя арганічнай прадукцыі з’яўляецца добраахвотнай для вытворцы. Адпаведны дакумент выдаецца тэрмінам на пяць гадоў. І штогод будзе праводзіцца планавая адзнака на адпаведнасць статусу «арганічны».

• Текст доступен на языке: Русский