25 снежня ў мінскім клубе Re:public пройдзе Калядны Фэст які сёлета прысвечаны 20-ці годдзю гурта Стары Ольса.

Упершыню на фэсце выступіць гурт старадаўняй музыкі з Івянца “Рарог” пад кіраўніцтвам Кацярыны Радзівілавай пры Івянецкай дзіцячай школе мастацтваў.

Каця Радзівілава зараз займаецца ігрой на старадаўніх інструментах з дзеткамі:
“Ідэя стварыць такі гурт нарадзілася сама сабой: я патрыёт, і я вельмі хачу, каб у Беларусі існавала наша гістарычная музычная спадчына, – распавядае Каця. – А дзеці – гэта носьбіты. Да таго ж, з імі вельмі проста працаваць: яны бачаць інструмент: “О, жалейка! Я хачу, і я магу!” І пачынае вучыцца граць, як дарослы. Дзеці вельмі шчырыя, нам у іх варта вучыцца”.

Кася Радзівілава да 2005 года ўваходзіла ў склад гурта “Стары Ольса”.

У 2003 годзе яна стварыла ўласны калектыў “Рарог”, назва якога паходзіць ад цудоўнай птушкі. “Рарог” з’яўляецца лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Калектыў нават удзельнічаў у запісу фільма для ЮНЭСКА.

25 снежня. Клуб Re:public, 17.30.  Штогадовае шоў Калядны фэст. Даведкі: 44 5517706, 29 8517706.

Калі вы хочаце атрымаць білет на імпрэзу, дашліце калядную гісторыю са свайго жыцця на адрас regionnews@rh.by да 23 снежня. Пераможцу абярэ рэдакцыя.