26-гадовага Ігара Міхайлавіча Грынкевіча, жыхара вёскі Гінеўцы, што на Ашмяншчыне, шукае Ашмянскі РАУС і пошукавы атрад «Анёл».
22 кастрычніка мужчына паехаў на заробкі ў Расію. 23 кастрычніка быў ў трохстах кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. Збіраўся папуткамі вяртацца дамоў. На сёння яго месцазнаходжанне невядомае.
Прыкметы: рост 175 сантыметраў, нармальны целасклад, светла-русыя валасы, блакітныя вочы.
Асобыя прыкметы: хуткая гаворка.
Быў апрануты: чорная куртка са скуразамяняльніка, масцерку ў палоску, цёплыя светла-шэрыя спартыўныя штаны, чорная шапку ў палоску, каляровыя красоўкі.
Усіх, каму нешта вядома пра месцазнаходжанне зніклага, просяць паведаміць па тэлефонах: (8 025) 684-82-56, (8 029) 181-71-29 або 102.
• Текст доступен на языке: Русский