Фота besplatka.ua.

Жыхарка вёскі Бальшавік Мінскага раёна ў нецвярозым стане везла 5-гадовае дзіця ў дзіцячы сад, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як жанчына, выязджаючы са стаянкі заднім ходам, сутыкнулася з аўтамабілем Renault. Убачыўшы, што яе машына пашкоджана, пацярпелая выклікала ДАІ.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на месцы зразумелі, што жанчына нецвярозая, і даставілі яе ў медыцынскую ўстанову для агляду. Канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры склала 1,05 праміле.

У дачыненні да парушальніцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за ДТЗ, учыненае ў стане ап’янення, і парушэнне правілаў манеўравання. Жанчына будзе пазбаўлена права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў на тры гады і заплаціць штраф ад 50 да 100 БВ.

• Текст доступен на языке: Русский