Фотазона. Фота забяспечанае Алесяй Раздзялоўскай.

Калядная фотазона будзе працаваць у Вілейскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па адрасе Савецкая, 54 ад 26 снежня да 12 студзеня. 

Фотазону работнікі ўстановы стварылі ў рамках акцыі  «Заашанец». Можна зрабіць фотаздымкі, а ўзамен пакінуць корм, напаўняльнік ці яшчэ нешта патрэбнае для жывёл, кажуць арганізатары.

Фота забяспечанае Алесяй Раздзялоўскай.

Усё гэта перададуць арганізацыі «Заашанец», а адтуль – валанцёрам, якія дапамагаюць бадзяжным жывёлам. Арганізатары спадзяюцца, што вілейчукі падтрымаюць добрую справу.

Час працы фотазоны: панядзелак, серада, пятніца – ад 8.00 да 20.00, аўторак, чацвер 8.00 – 18.00, субота 15.00 – 20.00.

З сабой трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, бо ва ўстанове прапускны рэжым.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский