Адзін са слупкоў на маршруце. Фота rovar.info.

Велаактывісты з Вілейкі распрацавалі і маркіравалі прыгарадны веласіпедны маршрут. Ён атрымаў назву «А над Віліяй ракой …». Маршрутпачынаецца ў цэнтры горада, ідзе ўздоўж ракі Віліі і дэндрапарк – па ўлюбёным многімі гараджанамі месцах.

Задумка належыць актывістам грамадскага аб’яднання «ЗОВіК». Іх мэтай было стварыць маршрут для людзей, якія рэдка катаюцца на ровары, ці толькі знаёмяцца з горадам. Дыстанцыя невялікая – пяць кіламетраў, таму пераадолець яе лёгка і аднаму, і з дзецьмі. Маршрут разлічаны на некалькі гадзін, калі па дарозе рабіць прыпынку, каб вывучыць наваколле.

Стварыць маршрут атрымалася дзякуючы ўдзелу актывістаў у Конкурсе на падтрымку дзейнасці на роварную тэматыку. Дадзеныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі», падтрыманага Еўрапейскім саюзам.

Па ходзе маршрута ўстаноўленыя слупкі маршрутнага арыентавання, якія зроблены з дрэва. Яны больш гарманічна ўпісваюцца ў прыроду, чым металічныя аналагі. Да таго ж, чакаецца, што яны будуць вандаластойкими.

На слупках размешчана інфармацыя аб тым, куды рухацца далей, і прыведзена міні-карта веломаршрута. Усяго было ўстаноўлена 24 слупкі маршрутнага арыентавання.

Акрамя таго віляйчане распрацавалі дызайн чатырох інфармацыйных стэндаў, якія таксама бўсталявалі ў рамках праекта. Падрабязную інфармацыю пра маршрут можна найсте на сайце ГА «ЗОВіК» і сайце EuroVelo-2. Там жа можна спампаваць і трэк самага маршруту.

 

• Текст доступен на языке: Русский