Гаспадыня патлумачыла, што гэты пісталет патрэбны як рэквізіт у тэатры. Фота з сайта Дзяржпагранкамітэта.

17 снежня ў пункце пропуску «Каменны Лог» памежнікі ў іншамарцы Volvo на заднім сядзенні знайшлі прадмет, знешне падобны да капсюльнага дуэльнага пісталета.

Аўтамабіль пад кіраваннем 40-гадовай жыхаркі Масквы заязджаў па «зялёным» калідоры з Літвы. Уладальніца машыны патлумачыла, што працуе сцэнарыстам ў тэатры і пісталет з’яўляецца сцэнічным рэквізітам.

Прадмет канфіскавалі для правядзення экспертызы. Па дадзеным факце пачалі праверку.

• Текст доступен на языке: Русский