Паведамлення на аплату камунальных плацяжоў можна атрымліваць па электроннай пошце.
Усім вядома, што разлічыцца за «камуналку» трэба да 25 чысла (пастанова Савета Міністраў №571 ад 12 ліпеня 2014 года), а ў паштовай скрыні жыроўкі павінны з’явіцца не пазней за 15-е.
Калі тэрміны аплаты парушаюцца – прычым па аб’ектыўнай прычыне гэта здараецца ці не, – налічваецца пеня.
– Часам запазычанасць ўзнікае з-за таго, што чалавек не атрымаў жыроўку своечасова або ў паштовай скрыні яе зусім не аказалася. А можа, проста забыўся яе адтуль забраць, – кажа бухгалтар Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Багдановіч. – Але закон ёсць закон: уласнік жылля абавязаны да належнага тэрміну плаціць за камунальныя паслугі, не гледзячы ні на якія апраўдання.
Пакінуць заяўку на электронныя паведамленні могуць жыхары шматпавярховак і прыватнага сектара – тыя, у каго заключаны дагавор на вываз смецця.
135 чалавек у Астравецкім раёне ўжо атрымліваюць электронныя паведамлення.