У гэтым сезоне берасцейцы сталі чэмпіёнамі Беларусі па футболе.
Брэст стаў восьмым горадам-чэмпіёнам краіны па футболе. У дэбютным першынстве Беларусі не было роўных сталічнаму «Дынама». Затым чэмпіёнскі кубак бываў у Мазыры, Магілёве, Бабруйску, Гомелі, Салігорску. На працягу 15-ці сезонаў – кубак даставаўся барысаўскаму БАТЭ.
Не засталіся ў баку ад чэмпіёнства і выхаванцы футбольнай акадэміі «Паўночна-Захад».
Дзякуючы садзейнічанню начальніка каманды «Дынама-Брэст» Івана Маліны чэмпіёнскі кубак прывезлі ў Ашмяны.
Хлопцы змаглі ўжывую ўбачыць галоўны футбольны трафей краіны.
