Фота delo.ua.

Буйную партыю марыхуаны спецыялісты канфіскавалі ў траіх беларусаў – ураджэнцаў Дагестана і Таджыкістана ва ўзросце 50, 55 і 57 гадоў – увечары 16 снежня. Падрабязнасці mlyn.by распавялі ў УУС Мінаблвыканкама.

Пакет з наркатычным рэчывам агульнай вагой больш за чатырыста грамаў знайшлі ў Мядзельскім раёне па месцы жыхарства аднаго з затрыманых. Па інфармацыі супрацоўнікаў наркакантролю, марыхуана прызначалася для незаконнай рэалізацыі ў Мінску і цэнтральным рэгіёне.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мядзельскага РАУС.