Фота products.propto.ru.

У Валожынскім раёне супрацоўнікі мясцовага РАУС і РАНС сумесна з прадстаўнікамі сацыяльнай службы раёна і службы энерганагляду адпрацоўвалі сектар ў вёсцы Бурмакі на Валожыншчыне ў рамках месячніка пажарнай бяспекі. Звярнулі ўвагу на рэзкі пах спіртнога, што даносіўся з гаспадарчай пабудовы аднаго з жыхароў.

Падчас агляду высветлілася, што ў гаспадарчай пабудове ў ёмістасцях было 463 літры самагоннай брагі. Таксама знайшлі дзеючы самагонны апарат. Па словах уладальніка, сурагат ён вырабіў для асабістых патрэб, а менавіта, для кармлення жывёлы. Аднак аб’ём брагі выклікалі сумнеў, што яна пойдзе на корм жывёлам.

На месцы здарэння.

Апарат і брагу канфіскавалі. Пачалі адміністрацыйны працэс. Міліцыя праводзіць праверку.