У пешахода траўмы галавы і цела.
16 снежня ў Смаргоні адбылася аварыя, у якой пацярпеў пешаход.
Каля 7 гадзін вечара 54-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно» рухаўся па вуліцы Якуба Коласа ў напрамку вуліцы Сініцкай. У нейкі момант справа налева па рэгуляваным пешаходным пераходзе дарогу пераходзіў 29-гадовы мужчына.
У выніку адбыўся наезд, пасля чаго пешахода шпіталізавалі з рознымі траўмамі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.