Калядны канцэрт беларускіх музыкантаў ладзяць у Вілейцы 28 снежня.

Гурт Sumarok, які мае полацкі карані, сёлета адзначыў 10-годдзе. Калектыў выконвае аўтарскія песні і кампазіцыі на вершы беларускіх і замежных паэтаў. Лідар гурта Ігар Палынскі, які працуе тэхнічным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты», абяцае прадставіць праграму з найлепшых песень, якія былі створаныя за гэты час.

Акустычны фолк-блюз «Балцкага Субстрату» бярэ свае вытокі з узаемаперасячэння багатай акадэмічнай школы Беларусі, сучаснае паэзіі і ўнікальнай беларускай аўтэнтыкі. Аўтар і кіраўнік праекту, гітара і голас – даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.

Імпрэза пройдзе па вуліцы Партызанскай, 45-а. Пачатак а 18-й. Уваход вольны, падзяка музыкантам у капялюш вітаецца.

Дарэчы, 27 снежня кватэрнік з удзелам Ігара Палынскага і Максіма Іўкіна адбудзецца і ў Мінску.

• Текст доступен на языке: Русский