Фота tvoypaket.ru.

Плануюць, што хлеб у папяровай ўпакоўцы з’явіцца ў продажы вясной наступнага года.

Так, хлебабулачныя вырабы прадпрыемстваў канцэрна «Мінскхлебпрам» ад 2020 года будуць фасаваць у экалагічную папяровую абгортку і прадаваць па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Міншчыне.

Вытворчасць пробных партый ўпакоўкі и гафраскрынь пачнецца ўжо ў студзені. У рэалізацыі праграмы задзейнічаюць тры прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам». Прамысловая вытворчасць пачнецца пасля таго, як атрымаюць вынікі выпрабаванняў у пачатку наступнага года.

• Текст доступен на языке: Русский