Фота vilcrb.by.

Вілейская цэнтральная раённая бальніца запрашае ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у абласной акцыі «Экспрэс-здароўе ў новым годзе».

Мэта акцыі – прафілактыка неінфекцыйных захворванняў праз маніторынг жыццёвых паказчыкаў насельніцтва і асветніцкую працу.

Акцыю правядуць 23 снежня ад 12.00 да 16.00 у будынку ўніверсама «Вілія» па вул. Партызанская, 54.

Медыцынскія работнікі арганізуюць інтэрактыўную пляцоўку, дзе можна будзе памераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія вас цікавяць, паведамляюць у Вілейскай ЦРБ.